Знайсці
20.04.2018 / 10:14151РусŁacБел

Беларусы ў Польшчы выкідалі смецце з вокнаў машыны. Рэакцыя іншага кіроўцы была для іх нечаканаю ВІДЭА

У сацсетках апублікаванае відэа, на якім бачна, як з машыны, імаверна з беларускімі нумарамі, проста праз акно пачалі выкідаць смецце. Адзін з кіроўцаў не вытрымаў, выйшаў і пачаў закідваць смецце назад у машыну, а потым змусіў парушальніка прыбраць за сабою.

Відэа ў Фэйсбуку сабрала дзясяткі абураных каментароў палякаў: інцыдэнт здарыўся ў Польшчы. Рэгістрацыйны знак на мікрааўтобусе імаверна беларускі, хоць напачатку можа падацца, што на ім відаць украінскі сцяг. Заканчэнне нумару — серыя і код рэгіёна — гаворыць пра тое, што аўта зарэгістраванае на Гарадзеншчыне.

Для беларускіх нумароў характэрнае гэткае размяшчэнне сімвалаў.

Паводле польскіх законаў за выкіданне смецця з машыны пагражае штраф ад 50 да 200 злотых (25-100 рублёў).

belsat.eu

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930