Знайсці
19.04.2018 / 17:4144РусŁacБел

У зоне баявых дзеянняў Украіна пачала блакаваць расійскае тэлебачанне

У зоне правядзення антытэрарыстычнай аперацыі, уздоўж лініі размежавання, усталявалі адмысловыя радыёперадатчыкі, якія блакуюць расійскае прапагандысцкае вяшчанне на Данбасе, піша «Українська правда».

Пра гэта падчас нарады па пытаннях процідзеяння інфармацыйнай агрэсіі Расіі ў чацвер заявіў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка.

Паводле яго слоў, важным элементам гібрыднай вайны Расіі супраць Украіны з'яўляюцца не толькі ваенныя дзеянні і эканамічны ціск, але і распаўсюд прапаганды і фэйкавых навін

Парашэнка адзначыў, што для таго, каб прадухіліць распаўсюд антыўкраінскага вяшчання на тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей, а таксама ў Харкаўскай і Запарожскай, былі распрацаваны і ўсталяваны ўздоўж усёй лініі размежавання спецыяльныя радыёперадатчыкі, якія блакуюць расійскія СМІ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930