Знайсці
19.04.2018 / 21:021РусŁacБел

Дзеці змогуць карыстацца Facebook толькі з афіцыйнага дазволу бацькоў 

У сваім блогу адміністрацыя Facebook распавяла пра змены ў палітыцы прыватнасці. Так, у хуткім часе з'явіцца функцыя распазнання твару, а дзеці змогуць карыстацца сацсеткай толькі з бацькоўскага дазволу. 

Функцыя распазнання твару дапаможа абмежаваць выкарыстанне фатаграфій карыстальнікаў без іх ведама.

Стануць больш жорсткімі і налады прыватнасці. Хутка выйдзе новае карыстальніцкае пагадненне, і ўдзельнікам сацсеткі прапануюць вызначыцца, ці можна Facebook выкарыстоўваць дадзеныя аб іх палітычных, рэлігійных поглядах і статусе адносін.

Карыстальнікі ва ўзросце ад 13 (узрост, з якога дазволена рэгістрацыя) да 15 гадоў будуць бачыць абмежаваную версію сацсеткі да таго часу, пакуль яны не атрымаюць ад бацькоў дазвол на персаналізацыю. Для гэтага непаўнагадовы павінен будзе даць спасылку на аднаго з сваіх бацькоў або апекуноў у сацыяльнай сетцы, а той, у сваю чаргу, — пацвердзіць дазвол.

Паводле думак, што выказваюцца карыстальнікамі сацсеткі, гэта — не лепшы метад пацверджання: нішто не перашкаджае падлеткам даваць спасылкі на створаныя імі ж фэйкавыя старонкі.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930