Знайсці
19.04.2018 / 14:5921РусŁacБел

Максім Багдановіч з беларускамоўнай гімназіі паступіў у Гарвард

Вучань мінскай беларускамоўнай гімназіі №4 Максім Багдановіч паступіў у прэстыжны амерыканскі ўніверсітэт.

Максім заканчвае 11-ы клас гімназіі. Сам хлопец пацвердзіў, што атрымаў запрашэнне на вучобу, але адмовіўся ад больш падрабязных каментароў. Кажа, не прывык да ўвагі.

Нягледзячы на славутае імя, сам Максім вершаў не піша, але, кажа, былі думкі. «Трэба ж трымаць узровень», — жартуе ён.

Максім падаў дакументы ў Гарвард праз платформу the Common Application, якую выкарыстоўвае большасць амерыканскіх ВНУ. І атрымаў станоўчы адказ.

Таксама хлопец атрымаў поўную стыпендыю, якая пакрые ўсе выдаткі на навучанне і пражыванне.

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера