Знайсці
19.04.2018 / 12:2776РусŁacБел

СК: Аляксандр Коржыч скончыў жыццё самагубствам

Фота Радыё Свабода

Дзеянні трох сяржантаў у Печах прывялі да самагубства Аляксандра Коржыча. Пра гэта паведаміў сёння журналістам начальнік галоўнага следчага ўпраўлення Следчага камітэта Алег Шандаровіч.

На думку следства, супрацьпраўныя дзеянні трох сяржантаў 3-й вучэбнай танкавай роты вайсковай часткі 43064 72-га АНЦ у адносiнах да падначаленых iм вайскоўцаў прывялі да самагубства радавога Аляксандра Коржыча.

Следчыя разглядалі тры версіі прычыны смерці салдата: самагубства, давядзенне да самагубства і наўмыснае забойства.

Праваахоўнікі прыйшлі да высновы, што радавога давялі да самагубства дзеянні абвінавачаных сяржантаў. У адносінах да Коржыча яны з'яўляліся начальнікамі.

«У ходзе следства ўстаноўлена, што ў выніку дзеянняў трох абвінавачаных адбылося самагубства вайскоўца. Гэта службовае злачынства, таму крымінальная справа была заведзена па ч.3 арт. 455 КК», — сказаў Алег Шандаровіч.

«Яны часткова прызнаюць віну — не прызнаюць тое, што іх дзеянні давялі Коржыча да самагубства. Таксама не прызнаюць той факт, што купляць бязвыплатна прадукты з'яўляліся хабарам ім як службовых асоб», — адзначыў Алег Шандаровіч.

Усяго было заведзена 15 крымінальных спраў, якія былі злучаны ў адну вытворчасць. Адносіны да гібелі радавога маюць толькі тры крымінальныя справы, якія заводзіліся ў дачыненні да трох сяржантаў. Тры справы перададзеныя ў суд, расследаванне астатніх працягваецца.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930