Знайсці
18.04.2018 / 20:224РусŁacБел

Мінгарвыканкам не дазволіў канцэрт яшчэ аднаго гурта

Сёння стала вядома, што канцэрт гурта RSAC, які павінен быў прайсці 12 мая, не адбудзецца. Прычынай адмены стала адмова ў выдачы гастрольнага пасведчання Мінгарвыканкамам. Пра гэта Afisha.tut.by паведаміў арганізатар мерапрыемства.

Фота: vk.com/rsac_gestalt

Індывідуальны прадпрымальнік Іван Каневега кажа, што атрымаў адмову ў выдачы гастрольнага пасведчання на правядзенне канцэрта RSAC. Мінгарвыканкам палічыў «нізкім» мастацкі ўзровень гурта. У абгрунтаванні адмовы ведамства адсылае да пункта 1.3 артыкула 215 Кодэкса Беларусі аб культуры («заключэнне мастацкага савета па культурна-відовішчных мерапрыемствах пра іх нізкі мастацкі ўзровень выкананняў, прадугледжаных праграмай культурна-відовішчнага мерапрыемства»).

— Мае калегі вазілі артыстаў па шэсць гадоў, а на сёмы год ім адмаўляюць з-за «нізкага мастацкага ўзроўню». Гэта значыць шэсць гадоў (з той жа праграмай выступлення) у гурта быў нармальны мастацкі ўзровень, а цяпер нізкі.

Фелікс Бондараў з гурта RSAC ужо прыязджаў у Менск. Як кажа арганізатар канцэрта, у складзе іншага гурта і з «больш праблемнымі» тэкстамі. Але тады «нізкага мастацкага ўзроўню» ў яго творчасці Мінгарвыканкам не ўбачыў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930