Даслаць навіну
Знайсці
18.04.2018 / 18:51 22

Якімі пошукавікамі карыстаюцца ў свеце і ў Беларусі: цікавая статыстыка 

Раней мы высветлілі, якія браўзэры і аперацыйныя сістэмы з’яўляюцца найбольш папулярнымі. Гэтым разам мы параўналі размеркаванне рынку пошукавікаў у свеце і ў Беларусі, і вось, якія вынікі атрымаліся. 

Павялічыць выяву

Зборам статыстыкі пра карыстальнікаў інтэрнэту займаюцца розныя кампаніі. Адна з найбольш аўтарытэтных — ірландская StatCounter, дадзеныя якой мы і выкарыстоўваем у нашых артыкулах. 

У свеце

У 2006 годзе ў Оксфардскім слоўніку англійскай мовы з’явілася новае слова — дзеяслоў «гугліць» («to google»). Прычынай гэтага стала надзвычайная папулярнасць пошукавай сістэмы Google ў англамоўным свеце. І па сёння у сваёй галіне кампанія з’яўляецца бадай што сусветным манапалістам. 

Павялічыць выяву

Невялікай папулярнасцю карыстаецца пошукавая сістэма Bing ад Microsoft, якая ўсталяваная ў якасці пошукавіка па змаўчанні на камп’ютарах пад кіраўніцтвам Windows, а таксама Yahoo!, доля якой пакрысе падае.

Павялічыць выяву

Чырвоным колерам пазначаны «Google», сінім — «Bing», жоўтым — «Yahoo!».

Цікава, што на радзіме Google, у ЗША, яго папулярнасць крыху меншая, чым у свеце — 87% супраць 91%. 

Пранікненне пошукавай сістэмы расійскага «Яндэксу» на сусветны рынак зараз знаходзіцца на ўзроўні 0,68%. Аднак сітуацыя ў Беларусі зусім іншая.

У Беларусі

«Яндэкс» найбольш папулярны ў Расіі, Беларусі, Казахстане, а таксама Турцыі. Так, доля гэтага пошукавіка ў Расіі складае больш за 53%, перавышаючы нават долю Google. У Беларусі ж лічбы іншыя.

Павялічыць выяву

Як бачна, расійскімі сэрвісамі «Яндэкс» і «Мэйл.ру» карыстаецца акурат траціна беларусаў. Вось, як выглядае карціна змагання за лідарства ў нашай краіне пошукавікаў «Яндэкс» і «Google» у дынаміцы: 

Павялічыць выяву

Чырвоным колерам пазначаны «Google», сінім — «Яндэкс».

Як відаць з графіка, пасля пяцігадовага зніжэння папулярнасці, пошукавая сістэма «Яндэкс» аднавіла свой рост у пачатку 2017 года. Але гэта наўрад ці азначае, што Google можа саступіць расійскай кампаніі лідарства на рынку Беларусі: сэрвісы Google з’яўляюцца стандартнымі для аперацыйнае сістэмы Android, пад кіраўніцтвам якой працуе 83% смартфонаў у нашай краіне, а таксама для браўзэра Chrome, якім карыстаюцца 50% беларусаў.

Чытайце таксама: 

Якімі аперацыйнымі сістэмамі карыстаецца ўвесь свет і Беларусь: статыстыка

Якія браўзэры зараз самыя папулярныя ў свеце і ў Беларусі: перавагі, недахопы і крыху гісторыі

Ілья Параскевіч

1
Дмитрий / адказаць
19.04.2018 / 15:43
да-да, конечно, этот авторитетный источник и для Фейсбука показывает долю рынка в Беларуси 90% - бедные ВК, Одноклассники и Мейлру...

расходятся цифры очень с другими исследованиями.
1
Ляксей з Камволю / адказаць
19.04.2018 / 22:55
Юрась Беларус ,
Мабыць дома вы хаваеце шмат мігранітаў з Заходняй Гейропы? Альбо ў вас мыйка заселена в'етконгаўцамі?
0
Юрась Беларус / адказаць
22.04.2018 / 13:00
Ляксей з Камволю, хаваю тысячу чалоавек.))))))) 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31