Знайсці
18.04.2018 / 15:13РусŁacБел

Літаратары галасуюць за «Кнігу года 2017»

Распачалося галасаванне за «Кнігу года» — прэмію, якую ўручаюць самі пісьменнікі за найлепшую кнігу, напісаную беларусам ці ў Беларусі на любой мове, якой карыстаюцца беларусы. Пра гэта паведамляе Беларускі ПЭН-Цэнтр, піша Радыё Свабода.

Прэмія прысуджаецца за найлепшую кнігу, выдадзеную ў 2017 годзе. На выбар кнігі-пераможцы можа паўплываць кожны сябар журы, па сутнасьці — любы беларускі літаратар.

Пераможца атрымае прыз памерам 1000 еўра ў рублёвым эквіваленце паводле курсу Нацбанку.

У журы прэміі «Кніга году» можа ўвайсьці любы пісьменьнік альбо перакладчык, які цягам апошніх сямі гадоў выдаў хаця б адну мастацкую або нон-фікшн кнігу. Для таго, каб прагаласаваць, трэба да 5 траўня запоўніць форму на сайце прэміі.

Уручэньне прэміі адбудзецца ў другой палове траўня.

Папярэднія пераможцы:

2015

Альгерд Бахарэвіч. Дзеці Аліндаркі (проза)

Антон Рудак. Верхні горад (паэзія)

Вольга Гапеева. Сумны суп, Людміла Рублеўская. Авантуры студыёзуса Вырвіча (дзіцячая літаратура)

2016

Андрэй Хадановіч. Нататкі таткі

2017

Наста Кудасава. Маё невымаўля

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930