Знайсці
18.04.2018 / 11:418РусŁacБел

Кватэры ў Мінску падаражэлі за месяц яшчэ на 2,5%, але попыт ужо падае

Сярэдняя цана кватэр, разлічаная па дадзеных зарэгістраваных угодаў куплі-продажу, вырасла ў сакавіку на 2,5% і склала 1236 $/м2.

Як паведамляе Realt.by, у залежнасці ад колькасці пакояў сітуацыя была наступнай (+ медыяна абсалютных цэн):

  • 1-пакаёвыя кватэры: 1318$ / м2 (+ 1,9% за месяц) — $ 47 500;
  • 2-пакаёвыя кватэры: 1217$ / м2 (+ 4,6%) — $ 58 200;
  • 3-пакаёвыя кватэры: 1150$ / м2 (+ 2,9%) — $ 77 000;
  • 4-пакаёвыя кватэры: 1076$ / м2 (-0,6%) — $ 78 900.

За сакавік агулам было прададзена 1290 кватэр. Для параўнання, у нашмат карацейшым лютым зарэгістравалі 1418 угодаў.

БЮ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930