Знайсці
18.04.2018 / 11:18РусŁacБел

На чацвер — моцны парывісты вецер, а ў нядзелю пахаладае

19 красавіка, у чацвер, будзе воблачна з праясненнямі. Пераважна па ўсходзе краіны кароткачасовыя дажджы.

Вецер паўночна-заходні, днём з пераходам на паўночны 5-10 м/с, парывы да 14 м/с. Днём на большай частцы тэрыторыі парывы ветру будуць дасягаць да 15-18 м/с.

Тэмпература паветра ўначы — +5-11. Днём будзе ад +10 да 16, па паўднёвым захадзе — да +18.

У Мінску — + 10—12, невялікі дождж.

У пятніцу, 20 красавіка, будзе без істотных ападкаў. Ноччу — +3—8, удзень ад +14 па паўночным усходзе да +22 па паўднёвым захадзе краіны.

У суботу ўначы будзе +6-11. Днём - ад +13 на поўначы да +24 цяпла па поўдні краіны.

У нядзелю, 22 красавіка, захаваецца няўстойлівае ветранае надвор'е і стане халадней.

Ноччу па поўначы, днём на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература ноччу — +2-7, удзень — +9—15, па паўднёвым захадзе краіны — да +17.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера