Знайсці
17.04.2018 / 21:2012РусŁacБел

У Мінску ў метро будуць іграць Баха

У гэтую суботу, 21 красавіка з 11:00 да 19:00 у Мінску ў чарговы раз адбудзецца музычна-асветніцкая акцыя «Бах у метро».

Прафесійныя музыкі — салісты вядучых калектываў Белдзяржфілармоніі, Вялікага тэатра оперы і балета, выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі — выканаюць творы знакамітых айчынных і замежных кампазітараў у вестыбюлях станцый метрапалітэна.

У гэтым годзе праграма мерапрыемства ахопіць усе асноўныя эпохі еўрапейскай музычнай культуры: рэнесанс, барока, класіцызм, рамантызм, музыку XX і XXI стагоддзяў.

Заснавальнік праекта — Асацыяцыя маладых беларускіх кампазітараў ГА «Беларускі саюз музычных дзеячаў». Мерапрыемства праходзіць пры падтрымцы і садзейнічанні заснавальніка інтэрнэт-партала ТUT.BY Юрыя Зісера, Мінгарвыканкама, ДП «Мінскі метрапалітэн», музычнага праекта «Пешаходка».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930