Даслаць навіну
Знайсці
3
ўантуфры / адказаць
17.04.2018 / 19:39
- Малпа, што ясі ?
- Грыбы.
- Што ?
- Грыбы адсюль.

1
пан / адказаць
17.04.2018 / 19:43
Березинщина и Червенщина тоже называт губы грибами. Грыб адкапылиць - губы надуть. А еще грыбам называют у нас старого человека. Отсюда и згрыбець - состариться.
0
ЯНКА / адказаць
17.04.2018 / 19:55
😲 «Усяго 4 варыянты»..? А дзе лупы? Дзе сьвісткі?! 😭
1
Убла / адказаць
17.04.2018 / 19:58
Так гэта не вусны так называюць, а менавіта пакрыўджана-адтапыраную ніжнюю губу.
0
Hanna / адказаць
17.04.2018 / 20:09
Ізноў жа - Гомель, так казала мая бабуля, звычайна ў словазлучэнні "Грыбы развесіць" г. зн. сядзець з крыху адкрытым ротам. Цікава што яе бацька быў з Вільні, а вось маці з Навазыбкаву (мяркую менавіта з тых краёў паходжанне "грыбоў"). Адтуль жа і "шлындаць/брындаць", "куёўдзіцца", "халэмус"...
0
Ёсель смаркаты / адказаць
17.04.2018 / 20:16
Так, бацька некалі казаў, "Ну што грыбы надзьмуў?" ў значэньні "зазлаваў, насупіўся".(Заходняя Гарадзеншчына). 
2
Вінцэнт / адказаць
17.04.2018 / 20:26
Што тут таямнічага? Слова мае негатыўную канатацыю: грыбы адтапырыў. Знешняе падабенства. Сыраежкі некаторыя, рыжыкі,  падгробы нагадваюць па краях слінявыя тоўстыя (старыя) губы. У маёй мясцовасці замест "губы" гаварылі  "лупы". "Лупаты" значыла "губасты". Маглі сказаць: манда ты лупатая. 
24
Кот Мартын / адказаць
17.04.2018 / 20:32
большинство территории моей Беларуси не называет губы грибами.. и это радует.. !
0
Лі / адказаць
17.04.2018 / 20:49
Бабуля была з усходняй Віцебшчыны. Казала: " Ну, што грыбы надула!" Запомнілася на ўсё жыццё.
0
Анатоль Сідарэвіч / адказаць
17.04.2018 / 21:14
Hanna ,халэмус і ў Коласа, і Фр. Аляхновіча.
0
Анатоль Сідарэвіч / адказаць
17.04.2018 / 21:16
У Маларыцкім раёне губамі называюць грыбы.
0
Valkyrja / адказаць
17.04.2018 / 21:37
Мая бабуля з Крычава так казала, калі ёй вельмі не падабаўся чалавек, у зняважлівым сэнсе... у дачыненні дзяцей так ніколі не казалі
0
Ganz / адказаць
17.04.2018 / 22:11
Чамусьці не прыведзена яшчэ аднаго варыянта які сустракаецца на Гродзеншчыне -- лупы.
0
Паўліна / адказаць
17.04.2018 / 22:13
Ва ўсходняй Віцебшчыне "грыбы" заўсёды мела непрыгожы,ці крыху зняважлівы сэнс."Грыбы надзьмуў". "Манька грыбатая". Грыбы - ў любым выпадку вялікія вусны,штучныя,ці натуральныя. Модныя сёння сіліконавыя вусны ў пару маёй бабулі дакладна былі б грыбамі. А так звычайна казалі і губы і вусны.
0
Realist / адказаць
17.04.2018 / 22:42
У Слаўгарадскім (раней Прапойскім) раёне таксама казалі на вусны "грыбы". Але толькі ў зьняважлівым сэнсе, або калі хацелі зь некага пажартаваць.
1
з-пад Магілёва / адказаць
17.04.2018 / 22:43
На Магілёўшчыне вусны, у іх звычайным сэнсе, ніколі грыбамі не называюць. Калі ужываюць слова грыбы - то перадусім маюць на ўвазе адмоўны сэнс, напрылкад, калі дзіцё нечым пакрыўджана, у яго звычайна могуць спытаць - "чаму грыбы надзьмуў?" ці "чаму грыбы адтапырыў?", альбо - "чаго грыбы звесіў?". 
1
28 / адказаць
18.04.2018 / 01:07
А як вам дзеяслоў Згрыбсціўся (=пакрыўдзіўся)?
0
Алесь / адказаць
18.04.2018 / 02:50
Сам я менскі, але ж чуў ад сваіх сяброў у дзяцінстве выраз "даць па грыбам". Уж ня ведаю адкуль яно прыйшло геаграфічна.
0
з Гродно / адказаць
18.04.2018 / 08:56
у нашым Прусавіцкім сельсавеце грыбы вуснамі ніхто і не заве...
0
Valadzimir / адказаць
18.04.2018 / 22:13
// 28 пісаў (-ла)  18.04.2018 / 01:07  А як вам дзеяслоў Згрыбсціўся (=пакрыўдзіўся)? // ..................................................................................................................
Здаецца, вось гэта блізка да разгадкі этымалогіі "грыбоў", але скуль Вы ўзялі гэты дзеяслоў "згрыбсціўся"? У слоўніках яго няма.
Ёсьць згрыбець, але яно азначае "состариться, одряхлеть".
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера