Знайсці
16.04.2018 / 18:137РусŁacБел

У атачэнні Кабзона абверглі інфармацыю пра яго праблемы з сэрцам

Супрацоўнікі офіса народнага артыста СССР Іосіфа Кабзона ў размове з ТАСС абверглі інфармацыю аб тым, што спявак знаходзіцца ў шпіталі ў сувязі з парушэннем рытмаў сэрца.

Раней інфармацыя аб тым, што васьмідзесяцігадовы Кабзон быў вымушаны тэрмінова звярнуцца да лекараў, была апублікавана ў адным з Telegram-каналаў.

«У нас усё нармальна, нічога страшнага з ім не адбываецца. Гэта ўсё няпраўда», - сказалі ў офісе Кабзона.

Кабзон - савецкі і расійскі эстрадны спявак, дэпутат Дзярждумы РФ. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1984), прэміі Ленінскага Камсамола (1976), прэміі Урада РФ (2011).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930