Даслаць навіну
Знайсці
2
Міхаіл / адказаць
16.04.2018 / 14:59
У Чашніцкім і Лепельскім раёнах, што на Віцебшчыне, чуў, як такіх жанчын называлі БЛЫНДА І БАДЗЯЎКА.
1
Ян / адказаць
16.04.2018 / 15:06
Я ў дзяцінстве любіў хадзіць у госці да сяброў. Маці казала што гэта «непрылічна» і называла пахáтнікам
2
Тамара / адказаць
16.04.2018 / 15:25
У нас на Палессі кажуць -пахатніца.
0
Мова / адказаць
16.04.2018 / 15:59
22 розныЯ варыянты, мова)))))
0
Аляксандр / адказаць
16.04.2018 / 16:07
Пад Брэстам у Наваселках недалека ад Воучына - Швэндала, ад дз. швэндацца
1
Пануры / адказаць
16.04.2018 / 16:48
Рэд. Выдалена.
0
Вольга / адказаць
16.04.2018 / 17:15
А нам, малым, казалі - пасялень, прычым і хлопцам, і дзеўкам (Бярэзінскі раён).
0
,,Тры ложкi зацiркi,, / адказаць
16.04.2018 / 17:52
На мiнскiм заводзе халадiльнiкау працавау Стрыж Лявон,якi гаварыу пра сябе,што працуе у совмiне,а калi хто хацеу ведаць падрабязнасьцi,то адкпзвау,- соваюся па мiнску... Але справа не у тым,што робячы майстам па замене лямпачак у гарантыйна перыяд i больш нiчога не умеу,але паесьцi,цi хоць чаю папiць кожным доме ,,быу не дурак,, як кажуць...
1
ю / адказаць
16.04.2018 / 18:25
Валацуга...
0
прысунак / адказаць
16.04.2018 / 18:38
Яшчэ партогi любiлi па хатах швэндацца, асаблiва калi пахла смажанiнай,цi ведалi што гаспадаром ад iх нiчога не трэба... Але кал ведалi,што там гора з бядой жывуць,то такую хату... нат злодзей абходзiу.
0
Пастаўчанін / адказаць
16.04.2018 / 19:43
У нас пра такіх калісьця казалі "бадзіня".
0
хамса / адказаць
16.04.2018 / 19:47
пайсці да кагосці ў хату называлася 'пайсці на сяло'*** (мядзельшчына).. калі да бабулі нехта прыходзіў, гэта была цэлая падзея - яна ўсё кідала і садзілася слухаць.. а на мяне, калі шумела, магла прыкрыкнуць*:  'сціхні!'.. трэба ж было даведацца навіны ўсе
*так-то яна надзвычай добрая была.. і толькі ў гэтым выпадку (і калі надвор'е перадавалі па радыё) магла прыкрыкнуць:  'сціхні!'
**яна была маўклівая і нікуды не хадзіла.. але аднойчы ўзялася пераказаць апошнія навіны вёскі мне.. і тут я зразумела, што тысячасерыйная Санта-Барбара - дзіцячы садок у параўнанні з жыццём вёскі, што на ≈ 30 гаспадарак + некалькі хутароў.. наша хата таксама была на хутары, але не адзінокім, як астатнія.. 5 хат было на хутары тым
***'пайсці на сяло'='поехать в город', когда собираемся поехать в центр - говорили и говорим мы - жители окраин Минска)
8
Максим Дизайнер / адказаць
16.04.2018 / 20:58
Да. Это - борщеварка. Т.к. не видит больше никаких перспектив карьерного роста. Кроме как пересесть на шею пожирнее
0
Стары Ясь з Ваўкавыска / адказаць
16.04.2018 / 21:03
Бліндала, так казалі
0
ЯНКА / адказаць
16.04.2018 / 21:45
☺ Вацета файная тэмка! А гэта мой любы выказ бадзяўкам: «Не забудзьце папярэджваць, калі зьбіраецеся да мяне. Каб мяне ў гэты час не было дома...». 🏃
0
Йеці / адказаць
16.04.2018 / 22:08
Магілёўшчына. Так, сапраўды- брында або пошта.
0
Пётра / адказаць
16.04.2018 / 22:48
Пасяліндра. Радашковічы.
0
ЯНКА / адказаць
16.04.2018 / 22:59
☺ Мой любы выказ бадзяўкам: «Не забудзьце папярэджваць, калі зьбіраецеся да мяне. Каб мяне ў гэты час не было дома...». 🏃
0
ю / адказаць
16.04.2018 / 23:00
,,Хопiць шлындацца дзе папала, , ,,Ты як той шлындала,шлындаецца недзе...,,
0
Между протчым / адказаць
16.04.2018 / 23:12
Ай, ну всё! Только глупый не любит путешествовать.
0
Вінцэнт-1 / адказаць
17.04.2018 / 09:20
У нас (Вушачы, Ветрына) -- "пасяльнічы". "пасяльнічая", бо бегалі "на сяло", -- пасядзець, паслухаць, пагаварыць. Слова мела адмоўную канатацыю, бо такі чалавек мог закінуць хатнія справы: дома не прыбрана, дзеці мурзатыя, куры да суседа на "лехі" (грады) залезлі. Такі чалавек мог нават удзень стаць каля плоту і гадзіну абмяркоўваць свежую навіну.  
0
paulyk / адказаць
17.04.2018 / 10:13
сягачка.
0
Беркут / адказаць
17.04.2018 / 10:53
Брындала  Быхавский р-н
0
Натка / адказаць
17.04.2018 / 11:21
"Пляткарка" або "дзядоўская пуга"."Дзядоўская пуга" казалі нават пра дзяцей, якія любілі хадзіць гуляць да суседзяў, а не дома. Валожынскі раён, в. Старынкі (пад Івенцам).
0
хамса / адказаць
17.04.2018 / 11:25
ага! толькі зараз дайшло.. Рэд. жа гэты артыкул пэўна дзеля мяне змясціў (і лічба 22 не проста так тут)), якая прачытала нядаўна 'Прыказкі і прымаўкі для дарослых і школьнікаў, для разумных і шкоднікаў')
дык вось слухайце чарговыя мудрасці адтуль:
Без гасцей нам прасцей.
Госць не дзьміся: еж, што ў місе.
Дружыць дружы, а камень за пазухай дзяржы.
п.с. )) вось.. а кажуць, што беларусы гасцінныя
0
Hanna / адказаць
17.04.2018 / 11:49
Мяне бабуля заўсёды называла шлында, ад дзеяслова шлындаць )) Гомель ))
0
Шпілеўскі / адказаць
17.04.2018 / 16:08
у г.п. Казлоўшчына - гэта шаболда
0
Кот Мартын / адказаць
17.04.2018 / 20:36
 Названий много - смысл один ! не надо эту женщину ругать-судить, просто пусть дальше прогуливается там где хочет..
0
Rot wie die liebe / адказаць
17.04.2018 / 21:51
Рагачоў. Швэндала, шлында.
0
Radykal / адказаць
18.04.2018 / 07:40
Што значыць, "называлі"? Больш не называюць? Ці гаворкі ўсе пазьнікалі?

0
Калдырь / адказаць
18.04.2018 / 07:55
В Минске в давние времена таких людей называли  шлифовщиками (асфальт шлифуют по городу) или гортоповцами (постоянно по городу топают) и эти названия были в молодежной среде и среди тех кто не хотел работать на бандитский коммунистический режим и хотели людьми зваться .Ну а как назывались те кто может хотел ,чего нибудь людям на селе не знаю ,не был и какие то названия злые.Но ответ и на это есть ,когда эти из села приехали в город  ,то для того чтоб пробиться в начальники использовали девиз......Молчи дурак ,сойдешь  за умного .
0
Кнехт / адказаць
20.04.2018 / 22:59
Валацуга, пахатуха. 

(Светлагорскі раён)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера