Знайсці
16.04.2018 / 14:16РусŁacБел

На Радаўніцу — кароткачасовыя дажджы

Кароткачасовыя дажджы чакаюцца ў Беларусі 17 красавіка, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Прагназуецца пераменная воблачнасць. Ноччу месцамі па Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай, паўночным захадзе Мінскай абласцей, днём на большай частцы тэрыторыі рэспублікі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымыя навальніцы.

Раніцай месцамі слабы туман. Вецер паўднёвы, днём з пераходам на паўночна-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ў начныя і ранішнія гадзіны складзе 8-14 градусаў цяпла. У другой палове дня будзе ад 16 градусаў вышэй за нуль па паўночным захадзе да 26 градусаў па паўднёвым усходзе краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930