Знайсці
16.04.2018 / 09:572РусŁacБел

Жыхар Расіі ў бензабаку машыны спрабаваў увезці ў Беларусь 36 кг гашышу

Спынены буйны канал пастаўкі з Еўропы на тэрыторыю ЕАЭС гашышу мараканскага паходжання, паведамілі БелТА ў МУС.

«Супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення па наркакантролі МУС сумесна з калегамі з ДМК і Дзяржпагранкамітэта на адным з пунктаў памежнага пропуску затрымалі грамадзяніна Расіі. У машыне жыхара Калінінграда аператыўнікі выявілі 36 кг гашышу. Схованка для транспарціроўкі наркотыкаў была абсталяваная ў бензабаку», - распавялі ў МУС.

Распачатая крымінальная справа. Следчыя высвятляюць асобы ўсіх датычных да гэтага злачынства.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера