Даслаць навіну
Знайсці
16.04.2018 / 09:21 54

Чарнагорыю ўзначаліў «вораг Расіі»

Павялічыць выяву

На выбарах прэзідэнта Чарнагорыі, паводле папярэдніх звестак, перамог Міла Джуканавіч.

За лідара кіруючай Дэмакратычнай партыі сацыялістаў прагаласавалі амаль 54% выбарцаў, піша Бі-бі-сі.

Яго бліжэйшы канкурэнт, апазіцыянер Младэн Баяніч, атрымаў амаль 34% галасоў.

Міла Джуканавіч займаў высокія дзяржаўныя пасады ад 1991 года. Ён чатыры разы станавіўся прэм'ер-міністрам, быў міністрам абароны, а таксама меў адзін прэзідэнцкі тэрмін, у 1998—2002 гадах.

У лістападзе 2016 года ў Чарнагорыі заявілі, што «рускія нацыяналісты» планавалі забіць прэм'ера Джуканавіча.

Як сцвярджалі СМІ, члены групоўкі дзейнічалі пад кантролем генерала Браціслава Дзікіча, вядомага сваёй прарасейскай пазіцыяй.

Па словах спецпракурора Чарнагорыі, зламыснікі такім чынам хацелі перашкодзіць уступленню Чарнагорыі ў НАТА.

Пры гэтым, як заявіў пракурор, у яго няма ніякіх доказаў таго, што да арганізацыі замаху была датычная ўлада Расіі.

У чэрвені мінулага года Чарнагорыя афіцыйна стала 29-м сябрам НАТА.

У расійскім МЗС тады заявілі, што «ў святле варожай лініі чарнагорскай ўлады» Масква пакідае за сабой права на меры ў адказ, не ўдакладніўшы, якія менавіта дзеянні разглядаюць як варожыя.

Як паведамлялі чарнагорскія СМІ, Джуканавічу і іншым палітыкам, якія падтрымалі далучэнне да НАТА, быў забаронены ўезд у Расію.

Прэзідэнт у Чарнагорыі абіраецца на пяць гадоў.

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Міла Джуканавіча. «Ваша перамога сведчыць аб падтрымцы грамадзянамі курсу на забеспячэнне стабільнасці, паступальным развіцці дзяржавы і ўмацавання яе аўтарытэту на міжнароднай арэне. Спадзяюся на далейшае пашырэнне сяброўскіх беларуска-чарнагорскіх адносін і плённае супрацоўніцтва ва ўсіх сферах узаемнага інтарэсу», - гаворыцца ў віншаванні кіраўніка Беларусі.

0
Valkyrja / адказаць
17.04.2018 / 21:09
из Гродно "...Эти мужественные люди заслужили нашего уважения..."
Асабліва тыя, хто збівалі і катавалі людзей. Нават нейкі расейскі афіцер напісаў у соцсетках, што там сабралася шпана. Ёсць чуткі (падкрэсліваю - інфа не дакладная), што некаторыя пайшлі далей - у Сірыю, і там трапілі пад знакаміты абстрэл па "нашыхтамнету". Асабіста я жадала б, каб іх судзілі.

0
из Гродно / адказаць
17.04.2018 / 22:42
Valkyrja, "Забивали" и "катавали" людей националисты из незаконных бандформирований "Азов","Айдар" и прочих.Над некоторыми был суд даже на Украине,поинтересуйтесь.
0
Valkyrja / адказаць
18.04.2018 / 14:47
из Гродно 17.04.2018 / 22:42
Таму што Ўкраіна ў адрозненні ад Лугандона МАЕ суд. Але ж яшчэ "ня вечар" - усё наперадзе
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31