Знайсці
15.04.2018 / 21:1826РусŁacБел

Снапкоў: Duisburger Hafen стане акцыянерам «Вялікага каменя». Гэта эпахальна

Германская кампанія Duisburger Hafen AG можа стаць акцыянерам СЗАТ «Кампанія па развіцці індустрыяльнага парку» у сярэдзіне мая. Пра гэта ў праграме «Тыдзень» на тэлеканале СТБ паведаміў намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Мікалай Снапкоў, інфармуе БЕЛТА.

Пакуль што акцыянерамі СЗАТ «Кампанія па развіцці індустрыяльнага парку» з'яўляюцца беларускія (32%) і кітайскія структуры. Найбуйнейшая лагістычная кампанія Duisburger Hafen AG з'яўляецца уладальнікам і аператарам размешчанага на Рэйне порта Дуйсбург. Duisburger Hafen аб'ядноўвае каля 300 кампаній, ва ўласнасці якіх знаходзіцца больш за 20 тысяч суднаў і 25 тысяч цягнікоў. Duisburger Hafen займае адно з вядучых месцаў па перавалцы грузавых кантэйнераў.

«Мы пазіцыянуем сябе, і так яно ёсць, як сказаў Сі Цзіньпін, што Парк — жамчужына «Пояса і шляху»… Логіка простая: Урумчы (Сіньцзян-Уйгурская аўтаномная акруга) пазіцыянуецца як лагістычны хаб на Шаўковым шляху, а канчатковы пункт — Дуйсбург», — адзначыў Мікалай Снапкоў. Паводле яго, дзве траціны кантэйнерных цягнікоў з Кітая спыняюцца ў Дуйсбургу, а паміж імі — парк «Вялікі камень». Таму лагічна, што і кітайскі, і нямецкі бакі ўдзельнічаюць у праекце. Гэта сведчыць аб тым, што яны будуць зацікаўленыя накіроўваць грузы праз парк.

Снапкоў заявіў, што падпісанне дакументаў і правядзенне транзакцыі па куплі акцый чакаецца ў сярэдзіне мая. «Паседжанне Рады акцыянераў адбылося. Гэтая здзелка была ўхвалена яшчэ раз. Лічу, што для парка яна з'яўляецца эпахальнай», — падкрэсліў Снапкоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930