Знайсці
15.04.2018 / 17:5210РусŁacБел

У Барселоне 300 тысяч чалавек патрабавалі вызвалення палітвязняў ФОТА

Reuters.com

У Барселоне на адной з цэнтральных вуліц — праспекце Паралель — адбылася масавая акцыя пратэсту, у якой, па дадзеных мясцовай паліцыі, прынялі ўдзел 315 тыс. чалавек, перадае газета El Pais. Удзельнікі шэсця, як удакладняе La Vanguardia, выступалі пад лозунгам «За правы і свабоды, дэмакратыю і згуртаванасць». «Хочам, каб вы былі дома!» — гучала таксама на мітынгу.

Дэманстранты патрабавалі ад іспанскіх уладаў адклікаць ордэры на арышт, вызваліць і дазволіць вярнуцца на радзіму ўсім каталонскім палітыкам, якія знаходзяцца ў папярэднім зняволенні па абвінавачваннях, звязаных з правядзеннем незаконнага рэферэндуму аб незалежнасці.

У акцыі, як заўважае El Pais, прынялі ўдзел у тым ліку актывісты платформы «Дэмакратыя і суіснаванне». Гэтая арганізацыя, як удакладняе выданне, была створана нядаўна, аднак у яе ўжо паспелі ўвайсці дзясяткі палітычных і грамадскіх арганізацый, у тым ліку нацыяналістычная «Каталонская нацыянальная асамблея», некамерцыйная арганізацыя Òmnium Cultural, створаная для прасоўвання каталонскай мовы і распаўсюджвання каталонскай культуры, а таксама прафсаюзы «Рабочыя камісіі» і «Усеагульны саюз працоўных».

Мітынг у Барселоне адбыўся роўна праз шэсць месяцаў пасля арышту лідара арганізацыі «Каталонская нацыянальная асамблея» Жордзі Санчэса (у момант змяшчэння яго пад варту ён таксама быў абраны ў каталонскі парламент) і кіраўніка Òmnium Cultural Жордзі Куісарта. Усяго ж на дадзены момант у мадрыдскіх турмах па абвінавачванні ў дачыненні да арганізацыі рэферэндуму аб незалежнасці Каталоніі знаходзяцца дзевяць палітыкаў. Таксама іспанскі суд выдаў міжнародныя ордары на арышт яшчэ шасці палітычных дзеячаў Каталоніі, якія ў знаходзяцца за межамі краіны.

Пад варту Мадрыд хоча заключыць у тым ліку былога кіраўніка ўрада Каталоніі Карлеса Пучдэмона. Ён зараз знаходзіцца ў Германіі.

РБК

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930