Знайсці
15.04.2018 / 15:50РусŁacБел

У Рыме памёр кінарэжысёр Віторыа Тавіяні

AP Photo/Michael Sohn

Італьянскі сцэнарыст і кінарэжысёр Віторыа Тавіяні, які працаваў разам са сваім братам Паола, памёр у нядзелю ў Рыме ва ўзросце 88 гадоў. Пра гэта агенцтву ANSA паведаміла дачка рэжысёра.

Браты Тавіяні знялі шэраг фільмаў, якія атрымалі ўзнагароды на прэстыжных кінафестывалях. Сярод іх «Бацька-гаспадар» (Padre padrone, 1977, «Залатая пальмавая галіна»), «Ноч святога Ларэнца» (La notte di San Lorenzo, 1982) і «Цэзар павінен памерці» (Cesare deve morire 2011, «Залаты мядзведзь»). Напалову документальная драма «Цэзар павінен памерці» распавядала пра тэатральную студыю ў рымскай турме. Усе артысты былі сапраўднымі вязнямі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера