Даслаць навіну
Знайсці
15.04.2018 / 12:41 17

Жыхары Віцебска пад Радаўніцу навялі парадак у месцы пахавання ахвяр савецкіх рэпрэсій ФОТЫ

Напярэдадні Радаўніцы сябры Аргкамітэта «Хайсы» сумесна з неабыякавымі жыхарамі Віцебска прыехалі ва ўрочышча «Хайсы», якое называюць «Віцебскімі курапатамі». Гэтае сумнавядомае месца ў Віцебскім раёне дагэтуль не прызнана ўладамі як масавае пахаванне ахвяр сталінскіх рэпрэсій.

Павялічыць выяву

Гэта і іншыя фота: з суполкі «Хайсы — віцебскія курапаты», facebook.com

«Тут 14 красавіка былі ўсталяваныя 4 шыльды віцебскім мастакам, якіх расстралялі разам з яшчэ 108 іншымі інтэлігентамі 4 лістапада 1937 года непадалёку ад Віцебска, гэта: Янка Гаўрыс, браты Даркевічы Пётр і Хрыстафор, а таксама Яўхім Мінін, таксама былі ўсталяваны шыльды забітым Шпеліс А.А. і мужу і жонцы Вяржбіцкаму К.Я. і Вержбіцкай С.І.», — паведамілі сябры Аргкамітэта «Хайсы» на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Былі прыбраныя могілкі, пакладзены кветкі, цукеркі, запалены знічкі, прысутныя, сярод якіх былі нашчадкі расстраляных дзяліліся ўспамінамі якія пачулі ад сваіх родных.

Павялічыць выяву

«Калі мы ўсталёўвалі шыльды то бачылі шмат абутку і косткі забітых вакол кепска засыпаных ямін… Савецкая ўлада, якая забівала нашых родных не паведамляла родным, дзе і калі расстраляла іх маці, бацьку, братоў, сясцёр, дзядулю ці бабулю», — пішуць актывісты.

Павялічыць выяву

Павялічыць выяву

«Увесь час, пакуль мы працавалі, нас пільнавалі на стаянцы і здымалі нязваныя госці з канторы, якіх мы не запрашалі», — гаворыцца ў паведамленні.

1
александр / адказаць
16.04.2018 / 11:41
кдб у 30-х забіў майго деда - вораг народа - десці на віцебшчыне.....
Яго дзеці - Міхаіл,Ўладзімір,Барыс,Іван,Вера,Надзея і жонка Сафія - деці і жонка ворага народа ,ажно да 70-х гадоў...... 
Дзякуй вам Люді - хоць якое месца для памінак!
0
NavuchencaBK / адказаць
16.04.2018 / 13:28
александр,
трэ рабіць свае месца!
Какб самому было куды прйсьць. Каб было пра што дбаць, зьвяртаючыся да яго па розных пытаньнях ў душы. Каб акрамя хаты і непатрэбных рачаў было, што пакінуць нашчадкам.
А чым больш гэткіх месцаў, тым больш упэненасьці, што ўсе ня зьнікнуць.
0
Пацыфіст / адказаць
17.04.2018 / 16:15
321: "...Мало репрессировали, ох как мало! Повылезали и опять гадят на своей земле.:         Пра "тры, два, адзін - плі!!!" - гэта табе твой дзед з НКВД расказваў?! Пра тых, што "павылазілі" - гэта ты пра "здымачную групу" на "Хайсе"?!  Не спяшайся! Эфект бумеранга прырода не адмяняла! І нават без удзелу родзічаў рэпрэсаваных кожны атрымае тое, што заслугоўвае! Час усё расставіць па сваіх мейсцах. Супраць законаў Прыроды не папрэш! Праверана часм! 

Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31