Знайсці
15.04.2018 / 09:55128РусŁacБел

Пентагон: У Сірыі не збілі ніводнай ракеты саюзнікаў

Сістэма супрацьпаветранай абароны Сірыі аказалася неэфектыўнай. Сірыйскія сродкі супрацьпаветранай і супрацьракетнай абароны не збілі ніводнай ракеты. Пра гэта прадстаўнікі Пентагона заявілі падчас прэс-канферэнцыі, трансляцыя якой вялася на сайце Мінабароны ЗША, перадае РБК.

Усё, што засталося ад даследчага цэнтра, дзе, на думку саюзнікаў, распрацоўвалі сірыйскую хімічную зброю. Фота: Hassan Ammar / AP.

Прадстаўніца вайсковага ведамства Дана Уайт падкрэсліла, што ўдары нанеслі сур'ёзны ўрон праграме па вытворчасці і выкарыстанню хімічнай зброі супраць мірнага насельніцтва. «Аперацыя, праведзеная мінулай ноччу, была паспяховай. Мы не страцілі ніводнаго самалёта, усе цэлі былі разбіты. Ці будзе яна [ваенная аперацыя] працягнутая, залежыць ад Дамаска», — сказала яна.

«Сірыйскі адказ быў неэфектыўным ва ўсіх адносінах. Іх дзеянні не аказалі ніякага ўздзеяння на ўдар. Звычайна яны пачыналі запускаць свае супрацьракеты ўжо пасля таго, як нашы дасягнулі цэлі», — распавёў на брыфінгу прадстаўнік Камітэта начальнікаў штабоў ВС ЗША генерал Кенет Макензі.

«Ніводнага паспяховага перахопу ракеты зафіксавана не было», — падкрэсліў прадстаўнік камандавання.

Па даследчым цэнтры ў Дамаску былі запушчаныя 76 ракет, у тым ліку 67 «Тамагаўкаў». Па двух аб'ектах у правінцыі Хомс — складу з хімічнай зброяй і размешчанаму побач каманднаму бункеру былі запушчаныя адпаведна 22 і 7 ракет. «Гэта адсунула развіццё сірыйскай хімічнай праграмы ў мінулае на гады», — падкрэсліў прадстаўнік вайсковага ведамства.

Дзяржаўнае сірыйскае агенцтва SANA пасля начных удараў па Дамаску і Хомсу заявіла, што заходнія краіны «перабольшваюць маштаб» атакі. У Дамаску заявілі, што частка запушчаных ракет была перахопленая.

У расійскім Мінабароны паведамілі, што ракетны ўдар адбівалі сірыйскія сродкі СПА С-125, С-200, «Бук» і «Квадрат». Расійскія сродкі СПА да адбіцця ўдару не прыцягваліся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930