Знайсці
15.04.2018 / 08:0566РусŁacБел

Тытул «Міс Расія 2018» заваявала студэнтка з Чувашыі ФОТА

Юлія Палячыхіна. Фота: Сяргей Бабылёў /ТАСС.

Уладальніцай тытула «Міс Расія 2018» стала Юлія Палячыхіна з Чувашыі, паведамляе РБК са спасылкай на прэс-службу конкурсу.

Юлія Палячыхіна атрымала карону з белага золата і каштоўных камянёў, тры мільёны расійскіх рублёў, аўтамабіль і права прадстаўляць Расію на конкурсах «Міс свету» і «Міс сусвет».

Як паведамляецца, 18-гадовая Палячыхіна скончыла школу з залатым медалём, захапляецца фітнэс-аэробікай і бадмінтонам. Любімай кнігай яна назвала «Кветкі для Элджэрнана» Дэніэла Кіза.

Другое і трэцяе месцы разам з тытуламі «віцэ-міс» дасталіся Віялеце Цюркінай з Белгарада (злева) і Наталлі Строевай з Якуціі (справа). Фота: Сяргей Бабылёў /ТАСС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930