Знайсці
14.04.2018 / 21:4914РусŁacБел

Сабаленка 3-і раз у кар'еры выйшла ў фінал турніру WTA

Фота Дзмітрыя Брушко

14 красавіка на спаборніцтвах з прызавым фондам 226 750 даляраў у швейцарскім Лугана Арына Сабаленка (№ 61 рэйтынгу WTA) правяла адразу два матчы ў адзіночным разрадзе. Спачатку ўпэўнена пераадолела чвэрцьфінальны бар'ер, перамогшы італьянку Камілу Джорджы (№ 59) — 6:3, 6:0. А затым аформіла выхад у фінал, перамогшы швейцарку Штэфані Фёгеле (№ 119) — 6:4, 6:2.

У фінале саперніцай Арыны стане бельгійка Элізе Мертэнс (№20), якая ў паўфінале ў няпростым трохсэтавым паядынку выбіла з турніру іншую беларуску — Веру Лапко (№130) - 6:1, 4:6, 6:4.

Арына Сабаленка ў трэці раз у кар'еры згуляе ў фінале турніраў WTA. У 2017 годзе яна выйграла турнір у індыйскім Мумбаі з прызавым фондам 115 тысяч даляраў, а таксама дабралася да фіналу спаборніцтваў у кітайскім Цяньцзіні (прызавы фонд 426 750 даляраў), дзе яна драматычна прайграла расіянцы Марыі Шарапавай.

Sport.tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера