Знайсці
14.04.2018 / 20:0542РусŁacБел

ЗША назвалі ўмову новага ўдару па Сірыі

AP

Новы ўдар па Сірыі можа быць нанесены Злучанымі Штатамі ў тым выпадку, калі Дамаск зноў рашыцца на ўжыванне хімічнай зброі. Пра гэта заявіла пастаянны прадстаўнік ЗША ў ААН Нікі Хэйлі падчас пасяджэння Рады бяспекі, перадае Reuters.

«Мы ўпэўненыя, што нам удалося сур'ёзна парушыць сірыйскую праграму па стварэнні і выкарыстанні хімічнай зброі. Мы гатовыя зноў ужыць меры стрымлівання, калі сірыйскі рэжым будзе настолькі дурны, каб зноў выпрабоўваць нашу волю», - заявіла дыпламат.

Хэйлі падкрэсліла, што стратэгія ЗША ў дачыненні да Сірыі застанецца нязменнай. «Калі Дамаск ізноў прыменіць атрутны газ, Злучаныя Штаты будуць у поўным узбраенні», — дадала яна.

Пастаянны прадстаўнік ЗША ў ААН асабліва адзначыла, што Вашынгтон лічыць легітымнымі ўдары, нанесеныя ў ноч на 14 красавіка. Усе цэлі былі выбраныя такім чынам, каб мінімізаваць шкоду для мірнага насельніцтва і адначасова максімальна нашкодзіць сірыйскай хімічнай праграме.

«Наш адказ быў узважаным, легітымным і прапарцыйным», — падкрэсліла Хэйлі.

Кааліцыя на чале з ЗША нанесла авіяўдары па Сірыі: 100 ракет 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930