Знайсці
14.04.2018 / 19:514РусŁacБел

Брэсцкае «Дынама» пакуль не гатовае да барацьбы за чэмпіёнства

Цэнтральны матч трэцяга тура чэмпіянату Беларусі па футболе праходзіў на «Барысаў-Арэне», дзе мясцовы БАТЭ прымаў брэсцкае «Дынама».

Тыя, каму надакучыла шматгадовае знаходжанне БАТЭ на вяршыні нацыянальнага першынства, пастаянна агучваюць, хто ж нарэшце перарве гегемонію гранда. У гэтым сезоне найчасцей згадваецца брэсцкае «Дынама», якое сабрала ў сябе Гутара, Няхайчыка, Савіцкага, Верацілу, а таксама зусім не абы-якіх легіянераў. Плюс да ўсяго грошы на паўднёвым захадзе краіны маюцца.

Аднак прамая гульня канкурэнтаў прадэманстравала, што берасцейцам пакуль рана думаць пра чэмпіёнства. Ім бы хоць за медалі зачапіцца. БАТЭ цалкам перайграў сваіх апанентаў па ўсіх паказніках. Моманты, якія ўзнікалі ля варот Шчарбіцкага часцей за ўсё сведчылі пра памылкі абароны БАТЭ, а не пра майстэрства гасцей.

Першы тайм скончыўся з лікам 0:0, а другі пачаўся з гола ў брэсцкія вароты. Сербскі легіянер-навічок Філіпавіч абкраў абаронцу і дакладна адпасаваў на Міхаіла Гардзейчука, які адзначыўся першым голам пасля траўмы.

Другі гол у гэтай сустрэчы забіў Мірка Іваніч, які выдатна разыграў мяч з Ігарам Стасевічам. Здавалася, што Гутар усё ж зафіксаваў мяч, але ён прашмыгнуў у вароты — 2:0.

Гульня яшчэ адзначылася вяртаннем на беларускія палі Аляксандра Глеба, які выйшаў на замену ў сярэдзіне другога тайма. Зрэшты, праявіць сябе легендарны паўабаронца не паспеў.

Пасля гэтай перамогі БАТЭ адзінасобна ўзначаліў турнірную табліцу. Справа ў тым, што магілёўскі «Дняпро» сёння ж згуляў 0:0 з гродзенскім «Нёманам». Учора «Прамень» саступіў «Віцебску» 0:2, а салігорскі «Шахцёр» сенсацыйна прайграў дома «Слуцку» 1:0.

Зміцер Панкавец

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930