Знайсці
14.04.2018 / 14:171РусŁacБел

ЕС заклікаў да міру ў Сірыі і дапусціў узмацненне жорсткасці санкцый

«ЕС заклікае ўсе краіны, асабліва Расію і Іран, выкарыстоўваць свой уплыў для таго, каб прадухіліць далейшае ўжыванне хімічнай зброі, асабліва сірыйскім рэжымам», — гаворыцца ў заяве галоўнага дыпламата Еўрасаюза Федэрыкі Магерыні.

Яна падкрэсліла прыхільнасць ЕС да палітычнага ўрэгулявання сірыйскага канфлікту, заклікала да выканання ўсіх пагадненняў аб спыненні агню і дапусціла ўзмацненне жорсткасці санкцый.

«У ліпені 2017 і сакавіку 2018 года ЕС увёў дадатковыя абмежавальныя меры ў дачыненні да сірыйскіх чыноўнікаў і вучоных, якія маюць дачыненне да распрацоўкі і прымянення хімічнай зброі, і заўсёды гатовы разгледзець узмацненне жорсткасці гэтых мер, калі спатрэбіцца», — гаворыцца ў заяве.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера