Знайсці
14.04.2018 / 12:52РусŁacБел

Цёпла і кароткачасовыя дажджы: надвор'е на 15—17 красавіка. У сераду можа пахаладаць

15 красавіка, у нядзелю, ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі, днём па ўсходзе кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы.

Ноччу і раніцай +5.. + 10°С, у другой палове дня да +16.. +21°С, па паўднёвым захадзе да +22.. + 24°С.

У Мінску + 15—17°С, невялікі дождж.

16 красавіка днём у асобных раёнах кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Максімальная тэмпература днём +18.. + 23°С, па паўднёвым захадзе да + 25°С.

У Мінску да +21°С.

17 красавіка, у аўторак, надвор'е будзе вызначаць франтальны раздзел, які перамяшчаецца з паўднёвага захаду Еўропы. Ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі, днём пераважна па паўднёвай палове краіны кароткачасовыя дажджы.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу +8.. + 14°С, максімальная днём +13.. + 19°С, па поўдні +20.. + 22°С.

Згодна з папярэднім прагнозам, пахаладае ў сераду. Удзень будзе +13—15°С, у чацвер наогул +10-12°С

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930