Знайсці
14.04.2018 / 09:299РусŁacБел

Анкара вітае ўдары кааліцыі. Прэм'ер Брытаніі: Альтэрнатывы не было. Гэта сігнал кожнаму

AP

Анкара «вітае» праведзеную заходняй кааліцыяй атаку па тэрыторыі Сірыі і разглядае яе як адказ на прымяненне хімічнай зброі афіцыйным Дамаскам супраць мірнага насельніцтва. Пра гэта гаворыцца ў заяве МЗС Турцыі, якое прыводзіць Daily Sabah.

«Дзеянні кааліцыі праходзілі ва ўмовах нападу рэжыму супраць жыхароў Думы, супраць усяго чалавецтва. Мы вітаем ўдары, якія цяпер на сумленні Дамаска», — сказана ў заяве МЗС.

У турэцкім замежнапалітычным ведамстве лічаць, што ўдар заходняй кааліцыі дапаможа прадухіліць наступнае магчымае прымяненне хімзброі ў іншых рэгіёнах.

У Вялікабрытаніі нанясенне ўдару палічылі непазбежным, бо яму не было іншых альтэрнатыў.

Прэм'ер-міністр краіны Тэрэза Мэй назвала атаку «сігналам для кожнага», хто вырашыць выкарыстоўваць хімічную зброю.

Францыя, якая разам з Лонданам і Вашынгтонам удзельнічала ў атацы кааліцыі, назвала свае дзеянні легітымнымі і апраўданымі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930