Знайсці
17.10.2008 / 11:06РусŁacБел

Цана футболу

Самы танны білет на матч «Зэніт» — БАТЭ ў 20 разоў даражэйшы за самы танны білет на матч БАТЭ — «Зэніт».

Найбліжэйшыя два матчы групавога этапа футбольнай Лігі чэмпіянаў барысаўскі БАТЭ правядзе супраць санкт-пецярбургскага «Зеніта». Першая сустрэча адбудзецца 21 кастрычніка на полі расійскага клуба, другая — 5 лістапада ў беларускай сталіцы.

16 кастрычніка ў Мінску і Барысаве пачаўся продаж білетаў на матч БАТЭ — «Зеніт» (у Барысаве ўсе білеты былі прададзены за некалькі гадзін), 17 кастрычніка ў Санкт-Пецярбургу адкрыюцца касы для продажу білетаў на сустрэчу «Зеніт» — БАТЭ.

Цэны білетаў на гэтыя гульні адрозніваюцца ў дзесяткі разоў. Білеты на мінскі матч каштуюць 10.000, 30.000 і 50.000 беларускіх рублёў, ці 4,73, 14,19 і 23,65 долара ЗША адпаведна (у пераліку паводле афіцыйнага курсу на 16 кастрычніка). Білеты на паядынак у паўночнай сталіцы Расіі — 2.500, 3.000 і 4.000 расійскіх рублёў для фізічных асоб (95,66, 114,79 і 153,05 долара) і 3.000, 4.000 і 5.000 рублёў для юрыдычных (114,79, 153,05 і 191,32 долара).

Такім чынам,

розніца ў цане самых танных білетаў у Мінску/Барысаве і Санкт-Пецярбургу складае 20,2 разу, сярэдніх па цане — 8,1 разу, самых дарагіх — 6,5 разу.

Пры гэтым у Санкт-Пецярбургу білеты прадаюцца «толькі пры наяўнасці пашпарта, у тым ліку і фанатам каманд гасцей, з разліку адзін білет у адны рукі» (у Беларусі — не больш за чатыры білеты ў адны рукі без пашпарта). Ксеракопіі пашпарта і даверанасці пры куплі білета не дзейнічаюць. Найбліжэйшыя сваякі (бацька сыну ці маці сыну), якія маюць адно прозвішча, могуць выкупіць білеты па пашпартах. Дзеці да 14 гадоў могуць выкупіць білеты, паказаўшы пасведчанне аб нараджэнні. Бацькі дзяцей, якія маюць адпаведныя запісы ў пашпартах, могуць таксама выкупіць білеты для сваіх дзяцей. Паказ пасведчання аб нараджэнні і ў гэтым выпадку абавязкова.

Інфармацыя аб кошце і правілах рэалізацыі білетаў узята з афіцыйных сайтаў клубаў БАТЭ і «Зеніт».

Фота Эўрарадыё

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера