Знайсці
14.04.2018 / 14:50135РусŁacБел

Кааліцыя на чале з ЗША нанесла авіяўдары па Сірыі: 100 ракет 

Reuters.com

Раніцай 14 красавіка ЗША, Вялікабрытанія і Францыя нанеслі авіяўдары па Сірыі ў адказ на хімічную атаку ў горадзе Дума, у правядзенні якой Захад вінаваціць сірыйскіх вайскоўцаў.

Паводле заявы ЗША, удары прыйшліся па трох цэлях у раёне Дамаска і Хомса, як мяркуецца звязаным з сірыйскай праграмай стварэння хімічнай зброі навукова-даследчым інстытуце, камандным пункце і складах.

У ваколіцах Дамаска выбухі, па словах відавочцаў, былі чутныя адначасова каля 4 раніцы па мясцовым часе (супадае з мінскім). Паводле паведамлення сірыйскіх дзяржаўных СМІ, у выніку авіяўдару па Хомсе пацярпелі трое грамадзянскіх асоб.

Мінабароны Расіі абвінаваціла Захад у нанясенні удараў, у тым ліку па грамадзянскіх аб'ектах. Якія менавіта аб'екты грамадзянскай інфраструктуры патрапілі пад абстрэл, не ўдакладняецца. Ведамства паведаміла, што ніводная з выпушчаных ракет не трапіла ў зону адказнасці СПА, якая абараняе расійскія базы ў Тартусе і Хмейміме.

Куды трапілі ракеты, выпушчаныя кааліцыяй па Сірыі

У Маскве назвалі колькасць выпушчаных па Сірыі ракет

У Сірыі сцвярджаюць, што былі выпушчаныя каля 30 ракет, траціну з якіх удалося збіць. У аперацыі прыняў удзел амерыканскі карабель, які знаходзіўся ў Чырвоным моры, і бамбардзіроўшчыкі B-1. Па дадзеных CNN, амерыканскія самалёты выпусцілі, у прыватнасці, авіяцыйныя крылатыя ракеты.

Францыя і Вялікабрытанія таксама задзейнічалі авіяцыю — міністэрства абароны Вялікабрытаніі паведаміла пра ўдзел чатырох знішчальнікаў «Тарнада», якія выпусцілі крылатыя ракеты «Storm Shadow» па цэлях у раёне Хомса. Ці ўваходзілі самалёты саюзнікаў у паветраную прастору Сірыі, пакуль не ўдакладняецца.

***

Дональд Трамп у сваім звароце да нацыі вечарам у пятніцу, заявіў:

«Суграмадзяне-амерыканцы, нядаўна я загадаў узброеным сілам Злучаных Штатаў пачаць нанясенне высокадакладных удараў па цэлях, звязаных з хімічнай зброяй сірыйскага дыктатара Башара Асада. Зараз ажыццяўляецца сумесная аперацыя з ўзброенымі сіламі Францыі і Злучанага Каралеўства. Мы дзякуем абедзвюм гэтым краінам».

«У мінулую суботу рэжым Асада зноў выкарыстаў хімічную зброю для масавага забойства нявінных грамадзянскіх асоб — на гэты раз у горадзе Думе, недалёка ад сірыйскай сталіцы Дамаска. Гэта бойня стала значнай эскалацыяй у выкарыстанні хімічнай зброі гэтым жахлівым рэжымам. У выніку злой і подлай атакі бацькі і маці, немаўляты і дзеці пакутавалі ад болю і задыхаліся.

Людзі так не паступаюць, такія злачынствы здзяйсняюць пачвары».

«Супольны адказ Амерыкі, Брытаніі і Францыі на гэтыя зверствы будзе задзейнічаць усе ўладныя інструменты: ваенныя, эканамічныя і дыпламатычныя», — сказаў Трамп

«У 2013 годзе прэзідэнт Пуцін і ягоны ўрад абяцалі свету, што яны гарантуюць ліквідацыю хімічнай зброі Сірыі. Нядаўняя атака Асада — і сённяшняя рэакцыя — з'яўляюцца прамым вынікам таго, што Расія не выканала гэта абяцанне. Расія павінна вырашыць, ці працягне яна ісці па цёмным шляху або далучыцца да цывілізаваных нацый, да сіл стабільнасці і міру. Спадзяюся, калі-небудзь мы дамовімся з Расіяй, а можа быць, з Іранам — але, магчыма, і не», — сказаў прэзідэнт ЗША.

***

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон заявіў, што загадаў ударыць па Сірыі, бо «дзясяткі мужчын, жанчын і дзяцей былі знішчаныя хімічнай зброяй». «Чырвоная лінія была перакрочаная», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930