Знайсці
13.04.2018 / 22:5243РусŁacБел

Расійскія дэпутаты прыдумалі новыя санкцыі супраць ЗША і іншых краін

Законапраект «Аб мерах уздзеяння (процідзеяння) на несяброўскія дзеянні Злучаных Штатаў Амерыкі і (або) iншых замежных дзяржаў» быў унесены старшынёй Дзярждумы.

Па словах спікера, законапраект быў распрацаваны парламентарыямі «як мера ў адказ на выклікі ЗША і іх службовых асоб, выяўленыя ў несяброўскіх і неканструктыўных дзеяннях, увядзенні санкцый у дачыненні як Расійскай Федэрацыі агулам, так і яе грамадзян і юрыдычных асоб».

Законапраект прадугледжвае ўжыванне наступных мер, якія тычацца паслуг і тавараў з ЗША:

  • забарона або абмежаванне імпарту сельскагаспадарчай прадукцыі, сыравіны і харчавання;
  • забарона або абмежаванне імпарту алкагольнай і тытунёвай прадукцыі;
  • забарона або абмежаванне імпарту лекаў, за выключэннем тых, чые аналагі не вырабляюцца ў Расіі;
  • забарона або абмежаванне экспарту прадукцыі і абсталявання з рэдказямельных металаў;
  • забарона дзяржаўных і муніцыпальных закупак тэхналагічнага абсталявання і праграмнага забеспячэння;
  • вычарпанне выключнага права на таварныя знакі ў дачыненні да тавараў, праваўладальнікамі якіх з'яўляюцца грамадзяне ЗША;
  • забарона на прыцягненне высокакваліфікаваных спецыялістаў;
  • павышэнне збораў на аэранавігацыйнае абслугоўванне паветраных судоў, якія ажыццяўляюць дзейнасць па перавозцы грузаў і якія выкарыстоўваюць паветраную прастору Расіі.

РБК

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930