Знайсці
13.04.2018 / 20:196РусŁacБел

У Мінску двое п'яных хлопцаў збілі мужчыну з-за паркавальнага месца

7 красавіка на аўтамабільнай стаянцы па вуліцы Ракаўскай маладыя людзі нападпітку збілі мужчыну з-за паркавальнага месца, паведамляе ГУУС Мінскага гарвыканкама.

Мужчына разам са сваёй дзяўчынай заехаў на стаянку. Убачыў, што адзін з аўтамабіляў займае два паркавальныя месцы, і падышоў да кіроўцы, папрасіў вызваліць адно месца для сваёй машыны. Гутарка не атрымалася: пасажыр аўто выбег з транспартнага сродку і ўдарыў мужчыну некалькі разоў. Праз некаторы час «на дапамогу» сябру з машыны выбег яшчэ адзін пасажыр, які таксама ўдарыў мужчыну некалькі разоў у спіну. Зламыснікі пакінулі месца здарэння, але неўзабаве былі затрыманыя супрацоўнікамі сталічнай міліцыі.

У дачыненні да маладых людзей распачата крымінальная справа па ч.2 арт.339 КК Рэспублікі Беларусь («Хуліганства»). Ім пагражае максімальнае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да шасці гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930