Знайсці
13.04.2018 / 19:3152РусŁacБел

Мінабароны Расіі: За пастаноўкай хімічнай атакі ў Сірыі стаіць Вялікабрытанія

Мінабароны Расіі знайшло ў сірыйскім горадзе Дума людзей, якія прымалі ўдзел у здымках пастановачнага роліка аб хімічнай атацы, сцвярджае афіцыйны прадстаўнік Мінабароны Расіі Ігар Канашанкоў.

Ігар Канашанкоў.

«Мінабароны Расіі валодае шматлікімі доказамі, што 7 красавіка ў Думе была ажыццеўлена менавіта спланаваная правакацыя з мэтай увядзення ў зман сусветнай супольнасці. Яе сапраўдная мэта сёння ўсім зразумелая — справакаваць ЗША да нанясення ракетных удараў па Сірыі», — заявіў Канашанкоў.

Ён паведаміў, што ў інтэрв'ю жыхары Думы ў дэталях распавялі, як праводзіліся пастановачныя здымкі, у якіх эпізодах яны самі ўдзельнічалі і што рабілі.

«Сёння ў распараджэнні расійскага вайсковага ведамства маюцца і іншыя доказы, якія сведчаць аб непасрэдным удзеле Вялікабрытаніі ў арганізацыі гэтай правакацыі ва Усходняй Гуце. Нам дакладна вядома, што з 3 па 6 красавіка на прадстаўнікоў так званых «Белых касак» аказваўся моцны ціск менавіта з Лондана для хутчэйшага ажыццяўлення правакацыі, якая рыхтавалася загадзя», — адзначыў прадстаўнік Мінабароны Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930