Знайсці
13.04.2018 / 17:4215РусŁacБел

Стала вядома, у якія краіны беларусы адпраўляюцца ў пошуках працы

Беларусы сталі часцей адпраўляцца на заробкі за мяжу. Так, у першым квартале гэтага года ў пошуках працы за мяжу з'ехала 2187 чалавек, а за аналагічны перыяд мінулага года — на 348 чалавек менш.

У якіх краінах шукаюць працу беларусы

Больш актыўна за ўсё ў студзені-сакавіку гэтага года на заробкі выязджалі мінчукі — 697 чалавек (годам раней — 426). А вось жыхары Мінскай вобласці амаль перасталі адпраўляцца за рублём у іншыя краіны — 12 чалавек у першым квартале (год таму — 62).

У Расіі ў студзені-сакавіку знайшлі працу 1030 беларусаў, у Польшчы — 686 чалавек, у Літве — 308, у ЗША — 46, у Чэхіі — 45, у Кітаі — 19, а ў Катары — 13.

Большасць беларусаў — 1284 чалавека ў студзені-сакавіку — выязджала на заробкі па працоўных дамовах да паўгода, пераважна у Польшчу (670) і Расію (568). А вось у Літву звычайна едуць па дамовах тэрмінам больш за год (266 чалавек у першым квартале).

Беларускія рабочыя запатрабаваны пераважна у Расіі (1003), Польшчы (672), Літве (308) і Чэхіі (45). У ЗША і Турцыі нашы суайчыннікі ўладкоўваюцца часцей за ўсё ў арганізацыі гандлю і сферы абслугоўвання — 41 і 19 чалавек адпаведна. А вось на кіруючую пазіцыю за мяжой у студзені-сакавіку ўзялі толькі аднаго беларуса — у Польшчы.

Нашы суайчыннікі легальна працаўладкоўваліся ў першым квартале ў 18 краінах, у тым ліку ў Турцыі, Японіі, Ганконгу, Італіі, Карэі, Фінляндыі.

Пры гэтым мужчыны часцей за жанчын адпраўляюцца на заробкі ў іншыя краіны — 1690 супраць 497 у першым квартале.

tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930