Знайсці
13.04.2018 / 16:5916РусŁacБел

Знялі з пасады гомельскага топ-чыноўніка. За што і дзе ён ніхто не ведае

Аляксандр Сітніца ўзначальваў Гомельскі райвыканкам з 2016 года. Цяпер яго абавязкі выконвае намеснік, дзе сам Сітніца — невядома.

Аляксандр Сітніца.

У райвыканкаме сітуацыю не каментуюць. Вядома, што цяпер абавязкі старшыні выконвае Аляксей Жарнасекаў, раней ён займаў пасаду намесніка і адказваў за сельскую гаспадарку.

Аляксей Мохараў, намеснік Сітніцы, адказаў толькі, што не будзе даваць каментар, пасля кінуў слухаўку.

Мясцовы партал gomel.today паведамляе, што ў пачатку мінулага тыдня ў дачыненні да старшыні Гомельскага райвыканкама сілавыя структуры пачалі праверку на прадмет магчымай карупцыйнай дзейнасці.

«Ніякіх крымінальных спраў пакуль заведзена не было — гаворка ідзе толькі аб праверцы. Аднак практычна адразу пасля яе пачатку Аляксандр Сітніца і перастаў з'яўляцца на працы і выходзіць на сувязь», — пішуць журналісты.

У Камітэце дзяржкантролю паведамілі, што Дэпартамент фінансавых раследаванняў справу на Сітніцу не заводзіў. Праверку яны таксама не праводзілі.

Следчы камітэт таксама не мае інфармацыі пра Сітніцу.

У КДБ пакуль не пракаментавалі сітуацыю.

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930