Знайсці
13.04.2018 / 17:0279РусŁacБел

Гайдукевіча хвалюе, што Мінск у дзярме і смецці. Ён хоча, каб «Чарнобыльскі шлях» гэта паправіў

Пакуль арганізатары «Чарнобыльскага шляху» рыхтуюцца да сёлетняга шэсця і збіраюць грошы на яго правядзенне, ЛДПБ прапануе іншы занятак на 26 красавіка.

«Ніколі не разумеў гэтага мерапрыемства, а дакладней, яго мэтаў. Але чорт з ім, будзем лічыць гэта рытуалам апазіцыі, калі пару соцень чалавек блукаюць па вуліцы! У гэтым годзе арганізатары запусцілі збор грошай на арганізацыю мітынгу! ЛДПБ прапануе альтэрнатыву! Сабраныя грошы перадайце чарнобыльцам або дзецям, або ў Магілёўскую вобласць, дзе які год у тым ліку па віне мясцовых уладаў не могуць адкрыць музей і бюст Алесю Адамовічу, але не на мітынг з хаджэннем са званом па праспекце, — выказаўся намеснік старшыні ЛДПБ Гайдукевіч. — Ёсць праблема значна важнейшая для ўсіх палітычных партый, і мы можам аб'яднаць намаганні! Нарэшце, надышла вясна, растаў снег, і мы ўбачылі, колькі смецця і бруду, проста дзярма на набярэжных, у месцах адпачынку, дзе гуляюць дзеці і шпацыруюць сям'і. На Мінскім моры наогул страшна хадзіць: усё ў пустых бутэльках! Таму прапаную ўсім разам замест шэсця ўзяць пакеты, граблі, саўкі і выйсці прыбраць гэта дзярмо, яго вельмі шмат. Запрашаем аб'яднаць намаганні, калі па ідэйных меркаваннях хтосьці не можа выйсці 21-га ў дзень Рэспубліканскага суботніка, то давайце выйдзем 26-га, і людзі ўбачаць вынік».

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930