Знайсці
13.04.2018 / 14:5113РусŁacБел

Лукашэнка: У школах мала ўвагі ўдзяляецца спорту

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе аб развіцці зімовых відаў спорту, піша БелТА

«Усе павінны разумець, што ніякіх поспехаў мы не даб'емся да таго часу, пакуль не створым эфектыўную сістэму выхавання атлетаў. Спартсмен — ключавое звяно. Менавіта ён, яго патрэбы і праблемы павінны быць у фокусе нашай увагі. Задача губернатараў —стварыць на месцах для дзяцей усе ўмовы, уцягнуць іх у заняткі спортам. - Спорт павінен стаць неад'емнай часткай жыцця кожнага дзіцяці пачынаючы з дзіцячага садка».

Кіраўнік дзяржавы даручыў заняцца гэтым пытаннем і Міністэрству адукацыі. Паводле яго слоў, у школах мала ўвагі надаецца спартыўна-масавых мерапрыемстваў. «Гэтую праблему неяк трэба вырашаць», — падкрэсліў ён.

«Трэба адцягнуць увагу дзяцей ад непатрэбных спраў, але не прымушаць сілай, а стварыць святочную атмасферу, зацікавіць дзяцей, дагрукацца да іх па ўсіх напрамках, можа, нават праз сацыяльныя сеткі», - паставіў задачу Аляксандр Лукашэнка.

Важна падключыць да гэтай працы і бацькоў, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. «Яны за руку павінны весці сваіх дзяцей на спартыўныя пляцоўкі», - сказаў ён.

У прыклад ён прывёў спаборніцтвы «Залатая шайба» і «Снежны снайпер». Па якасці арганізацыі, звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы, яны не саступаюць рэспубліканскім першынствам, і бацькі імкнуцца да таго, каб іх дзеці выступалі на гэтых спаборніцтвах.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031