Знайсці
13.04.2018 / 00:007РусŁacБел

У Кітаі мужчыну ў вышуку затрымалі на 70-тысячным канцэрце з дапамогай сістэмы распазнання твараў

У Кітаі падчас канцэрта затрымалі мужчыну, які быў у вышуку за эканамічныя злачынствы. Сістэма распазнання твараў ідэнтыфікавала яго сярод 70 тысяч чалавек, якія прыйшлі на мерапрыемства, паведамляе інфармацыйнае агенцтва CGTN.

Мужчына па імені Ао быў «шакаваны», калі яго затрымалі. Ён быў у поўнай упэўненасці, што яго не змогуць знайсці ў натоўпе з больш чым 50 тысяч чалавек. Мужчына разам з жонкай праехаў 90 кіламетраў, каб патрапіць на канцэрт, і заявіў, што ніколі б не паехаў на мерапрыемства, калі б ведаў пра магчымасці сістэмы распазнання.

Гэта не першы раз, калі сістэма распазнання асоб у Кітаі дазволіла затрымаць злачынцаў на публічных мерапрыемствах. У 2017 годзе паліцыя арыштавала 25 падазраваных на піўным фэсце, як толькі камеры распазналі іх твары.

У Чжэнчжоў паліцэйскіх пачалі забяспечваць адмысловымі акулярамі, якія звязаны з сістэмай распазнання. Яна ўжо дапамагла злавіць семярых падазраваных у сур'ёзных злачынствах, аднак у той жа час 26 разоў праграма памылілася.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера