Знайсці
12.04.2018 / 22:3135РусŁacБел

У Дняпры тэатр адмяніў рускамоўны спектакль пасля пагроз «Правага сектара»

Дняпроўскі акадэмічны тэатр драмы і камедыі адмяніў паказ спектакля «Лясная песня» на рускай мове з-за пагрозы зрыву. Пра гэта піша «Радіо Свобода» са спасылкай на інфармацыю, атрыманую ў тэатры.

Паведамляецца, што спектакль павінен быў адбыцца ў красавіку, тэатр не будзе здымаць яго з рэпертуару, а пакажа ў іншы дзень.

Выданне кажа, што ва ўстанове адмаўляюць атрыманне прамых пагроз у свой адрас, але ў Facebook з'явілася інфармацыя, што актывісты моладзевага крыла «Правага сектара» могуць паспрабаваць перашкодзіць правядзенню прадстаўлення.

У канцы сакавіка «Правы сектар» звярнуў увагу, што Дняпроўскі тэатр драмы і камедыі будзе паказваць спектакль па матывах твора Лесі Украінкі «Лясная песня» на рускай мове.

У арганізацыі заявілі, што будуць «усімі сіламі супрацьстаяць русіфікацыі ў Дняпры».

Восенню 2017 года Дняпроўскі тэатр стараўся паказаць гэты спектакль, аднак мерапрыемства сапраўды гэтак жа прыйшлося адмяніць з-за рускай мовы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930