Знайсці
12.04.2018 / 21:5718РусŁacБел

«Беларуськалій» і «Літоўскія чыгункі» падпісалі доўгатэрміновы кантракт

АТ «Літоўскія чыгункі» (Lietuvos gelezinkeliai) заключыла доўгатэрміновы кантракт з ААТ «Беларуськалій», паведамляе БелТА.

«Беларусь з'яўляецца адным з нашых асноўных партнёраў у сектары грузавых перавозак, таму доўгатэрміновыя кантракты з «Беларуськаліем» дазволяць нам умацаваць канкурэнтныя пазіцыі і планаваць пастаўкі, лепш размяркоўваць свае рэсурсы — вагоны, лакаматывы», — адзначыў гендырэктар Lietuvos gelezinkeliai Мантас Бартушка.

Да гэтага часу складаліся толькі кароткатэрміновыя кантракты з «Беларуськаліем», у якіх не ішла гаворка пра абавязальніцтвы адносна стабільнасці тарыфаў, гарантаваных аб'ёмаў тавараў, што перавозяцца. ААТ «Беларуськалій» з'яўляецца адным з самых важных кліентаў АТ «Літоўскія чыгункі» па аб'ёме грузаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930