Знайсці
12.04.2018 / 16:5520РусŁacБел

Стала вядома, якія спецыялісты найбольш запатрабаваныя ў Мінску

Сталічная служба занятасці падагульніла сітуацыю на рынку працы за першы квартал 2018 года: 1 красавіка на аднаго зарэгістраванага беспрацоўнага было 5,9 вакансіі, паведамляе БелТА.

Узровень афіцыйна зарэгістраванага беспрацоўя ў Мінску на пачатак красавіка склаў 0,2% ад эканамічна актыўнага насельніцтва. На ўліку ў службе занятасці насельніцтва ў якасці беспрацоўных былі 2,1 тысячы чалавек. Пры гэтым сталічныя наймальнікі размясцілі інфармацыю амаль пра 12,3 тысячы вакансій.

Найбольш запатрабаванымі ў сталіцы з'яўляюцца лекары і медсёстры (больш за 550 і 440 вакансій адпаведна), інжынеры (428), інжынеры-праграмісты (235), а таксама прафесіяналы будаўнічай галіны: муляры (288), маляры (170), тынкоўшчыкі (142), цесляры-бетоншчыкі (132).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930