Знайсці
12.04.2018 / 15:221РусŁacБел

Створаная налепка на зуб, якая вызначае колькасць ужытых чалавекам розных рэчываў

Звычайна мы бачым, што ямо або п'ем. Але цяжка вызначыць, якая колькасць таго ці іншага рэчыва трапіла ў арганізм разам з ежай. Навукоўцы Універсітэта Тафтс у Масачусетсы распрацавалі датчык, які можа адсочваць спажыванне глюкозы, солі і алкаголю, паведамляе часопіс New Atlas.

Фота: SilkLab, Tufts University

Датчык памерам 2х2 міліметры лепіцца на любы зуб. Ён складаецца з трох пластоў: двух квадратных замкнёных контураў з золату звонку і і аднаго пласту біяпаглынальнага матэрыялу ўсярэдзіне. 

Датчык збірае радыёхвалі, што выпраменьваюцца мабільнай прыладай, і перадае іх назад, але ў змененай форме, у залежнасці ад таго, якія рэчывы і ў якіх аб'ёмах былі паглынутыя біяактыўным пластом.

Аналізуючы спектр і інтэнсіўнасць радыёхваляў, якiя вяртаюцца на мабільную прыладу, адпаведны дадатак можа вызначыць, якія хімічныя рэчывы былі ўжытыя карыстальнікам і ў якіх колькасцях. У будучыні, як спадзяюца навукоўцы, такія датчыкі змогуць выяўляць больш шырокі дыяпазон рэчываў.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930