Знайсці
12.04.2018 / 12:456РусŁacБел

Пяскоў: Размова Пуціна і Трампа наконт Сірыі не плануецца

Тэлефонныя перамовы паміж прэзідэнтамі Расіі і ЗША Уладзімірам Пуціным і Дональдам Трампам з нагоды магчымых удараў па Сірыі не запланаваны, заявіў афіцыйны прадстаўнік Крамля Дзмітрый Пяскоў.

На пытанне, ці збіраецца прэзідэнт Расіі кантактаваць са сваім амерыканскім калегам на фоне абвешчанай падрыхтоўкі удараў ЗША і іх саюзнікаў па Сірыі, Пяскоў адказаў, што прамых кантактаў не запланавана.

«Размовы з прэзідэнтам ЗША ў графіку няма. Гэтая тэма не ўзнімалася паміж Масквой і Вашынгтонам, не ініцыявалася ні кім. Вы ведаеце, што Расія сочыць за адпаведнымі заявамі з Вашынгтона. Мы па-ранейшаму лічым вельмі неабходным пазбягаць крокаў, здольных прывесці да росту напружанасці ў Сірыі», — сказаў Пяскоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930