Знайсці
12.04.2018 / 15:3913РусŁacБел

На МКС даставілі чалавечую сперму, каб даведацца, ці магчыма апладненне ў космасе 

Экіпаж Міжнароднай касмічнае станцыі неўзабаве размарозіць запасы спермы, дастаўленыя на станцыю касмічным караблём Dragon, каб праверыць, як палавыя клеткі чалавека паводзяць сябе ў космасе, паведамляеSpace.com.

Фота: The University of Kansas/Joseph Tash

Першыя эксперыменты па размнажэнні насякомых, рыб і іншых жывёл, якія праводзіліся на борце МКС, паказалі, што нішто не перашкаджае працягу роду ў бязважкасці, аднак на прыматах такія даследаванні не праводзіліся. 

Першыя такія эксперыменты на чалавечых палавых клетках пачнуцца на борце МКС у найбліжэйшыя дні: экіпаж станцыі размарозіць узоры спермы і будзе назіраць за іх паводзінамі.

Для гэтага астранаўты апрацуюць палавыя клеткі двума наборамі сігнальных малекул, якія імітуюць хімічнае асяроддзе маткі. Адзін з іх прымусіць сперматазоіды самастойна рухацца, а другі запусціць рэакцыі, якія папярэднічаюць зліццю з яйкаклеткай. Экіпаж станцыі атрымае некалькі дзесяткаў фотаздымкаў клетак, замарозіць іх і адправіць назад на Зямлю для далейшага вывучэння.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930