Знайсці
12.04.2018 / 12:0026РусŁacБел

Беларусы ахвяравалі на пяцітомнік Алексіевіч у 5 разоў больш, чым трэба

Большую частку пералічыў Белгазпрамбанк.

Фота Ірыны Арахоўскай

Краўдфандынгавая кампанія па зборы сродкаў на пяцікніжжа Святланы Алексіевіч прынесла ў 5 разоў больш грошай, чым было неабходна. Мэтай кампаніі была сума ў 40 тысяч рублёў, але па стане на 12 красавіка сабрана ўжо 216 тысяч рублёў. Да канца збору сродкаў застаецца 8 дзён.

Большую частку сумы — 150 тысяч рублёў — пералічыў Белгазпрамбанк.

Ініцыятарам і асноўным рухавіком краўдфандынгавай кампаніі стала кнігарня «Логвінаў». Па словах выдаўца Ігара Логвінава, у хуткім часе яны плануюць пачаць друкаваць кнігі:

«Мы плануем надрукаваць па 5 тысячаў асобнікаў. Цяпер выбіраем тыпаграфію, якая будзе гэта рабіць, — распавядае Логвінаў. — Кнігі абавязкова трапяць у беларускія бібліятэкі. Займацца іх рассылкай будзе Белгазпрамбанк. Ён «забярэ» надрукаваны наклад і зладзіць туры-прэзентацыі па ўсіх абласцях Беларусі».

Праект «Галасы Утопіі», які складаецца з пяці кніг Святланы Алексіевіч, будзе ўпершыню выдадзены на беларускай мове без цэнзарскіх правак. Кампанія па зборы сродкаў стала самай маштабнай у гісторыі беларускага краўдфандынгу.

Еўрарадыё

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера