Знайсці
11.04.2018 / 21:311РусŁacБел

Стала вядома, калі пачнецца рэгістрацыя абітурыентаў на ЦТ

Рэгістрацыя абітурыентаў для ўдзелу ў ЦТ адбудзецца з 2 мая па 1 чэрвеня, паведамляе БелТА.

Як і ў мінулым годзе, пры рэгістрацыі абітурыент павінен будзе прад'явіць дакумент, які сведчыць асобу, падаць заяву, аплаціць прыём і афармленне дакументаў і атрымаць пропуск. У выпадку немагчымасці прыбыцця абітурыента ў пункт рэгістрацыі з паважных прычын дакументы на рэгістрацыю для ўдзелу ў ЦТ змогуць падаць законныя прадстаўнікі непаўналетніх абітурыентаў або прадстаўнікі абітурыентаў, якія дзейнічаюць на падставе даверанасці.

Цэнтралізаванае тэставанне ў гэтым годзе пачнецца 12 чэрвеня з выпрабаванняў па беларускай мове, 14 чэрвеня адбудуцца тэсты па рускай мове, 16 чэрвеня — па грамадазнаўстве, 18 чэрвеня — па матэматыцы, 20 чэрвеня — па біялогіі, 22 чэрвеня — па замежных мовах (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская), 24 чэрвеня — па хіміі, 26 чэрвеня — па фізіцы, 28 чэрвеня — па гісторыі Беларусі, 30 чэрвеня — па геаграфіі. Завершыцца ЦТ 2 ліпеня экзаменам па сусветнай гісторыі (найноўшы час).

Тэрміны рэгістрацыі абітурыентаў для праходжання ЦТ у рэзервовыя дні — з 30 чэрвеня па 3 ліпеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930