Знайсці
11.04.2018 / 21:129РусŁacБел

Кіруючая партыя Азербайджана абвясціла аб перамозе Аліева на выбарах

Дзеючы прэзідэнт Ільхам Аліеў у чацвёрты раз пераабраны на пасаду кіраўніка Азербайджана, паведамілі ў кіруючай партыі «Ені Азербайджан». Упершыню ў гісторыі краіны прэзідэнта абралі на сямігадовы тэрмін.

Па дадзеных Цэнтральнай выбарчай камісіі рэспублікі, у выбарах прынялі ўдзел 3,9 мільёна з больш чым 5,3 мільёна выбаршчыкаў (усяго ў рэспубліцы пражываюць 9,5 мільёна чалавек). Па словах намесніка старшыні партыі Ахмедава, па выніках экзітполаў, за Аліева прагаласавалі больш за 80% тых, хто прыйшоў на ўчасткі, а значыць, ён «атрымаў упэўненую перамогу». «Азербайджанскі народ зрабіў правільны выбар на карысць Ільхама Аліева», — падкрэсліў Ахмедаў. ЦВК абвесціць вынікі выбараў у бліжэйшы час.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930