Знайсці
11.04.2018 / 19:0313РусŁacБел

Алігарх Каламойскі хоча абмежаваць беларускія нафтапрадукты ва Украіне

Украінская кампанія «Укртатнафта», якая належыць украінскаму бізнэсоўцу Ігару Каламойскаму, патрабуе ад Міністэрства эканамічнага разьвіцьця і гандлю Ўкраіны абмежаваць прысутнасьць беларускіх нафтапрадуктаў, піша «Радыё Свабода».

У адмысловай заяве з гэтай нагоды, кампанія «Укртатнафта» спасылаецца на Энэргетычную стратэгію Ўкраіны, згодна зь якой ня менш за 50 адсоткаў патрэбаў унутранага рынку ў нафтапрадуктах экалягічнай клясы, не ніжэйшай за Euro 5, мае складаць паліва ўкраінскай вытворчасьці. Пры гэтым беларускія нафтапрадукты разглядаюцца ў адным шэрагу з расейскімі і абмежаваньні на іх пастаўкі прапануюцца пад лёзунгам «забесьпячэньня энэрганезалежнасьці ад Расеі».

Паводле кампаніі «Укртатнафта», якая ўваходзіць у склад групы «Прыват» Ігара Каламойскага, імклівы рост імпарту нафтапрадуктаў за апошнія 12 гадоў выклікаў спыненьне дзейнасьці большасьці ўкраінскіх нафтаперапрацоўчых заводаў.

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930