Знайсці
11.04.2018 / 16:3637РусŁacБел

Дональда Трампа пазбавілі звання ганаровага казака ў Пецярбургу

Казакі з пецярбургскага таварыства «Ірбіс» пазбавілі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа звання ганаровага казака на фоне абвастрэння адносін паміж Расіяй і Амерыкай, паведамляе Росбалт.

«Калі ў 2016 годзе прайшлі выбары прэзідэнта ЗША і Дзярждума з шампанскім адзначала перамогу Трампа і Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін павіншаваў яго, мы на фоне эйфарыі зрабілі Трампа ганаровым сябрам казацкага грамадства. Не есаулам, а менавіта ганаровым сябрам. Мы запрасілі новага прэзідэнта ЗША да нас у госці ў казачы хутар, бо меркавалася, што ў Пецярбургу, на радзіме Пуціна, адбудзецца сустрэча з Трампам. Потым палітычныя падзеі пачалі развівацца не так радасна для нас, як хацелася. І зразумеўшы, што мы памыляліся, мы прынялі рашэнне Трампа разжалаваць, выключыць з ганьбай з арганізацыі. Што і было зроблена», — сказаў старшыня «Ірбіса» Андрэй Палякоў.

У бліжэйшы час казакі збіраюцца ўрачыста спаліць пудзіла Трампа ў Пецярбургу. «Абальём бензінам і спалім разам з амерыканскім сцягам», — паабяцаў атаман.

Паводле яго слоў, прычынай такіх дзеянняў стала «абраза дзяржавы, а гэта нельга трываць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930